- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Сягоння, Аксана, ты не зусім добра ведаеш правілы, — сказаў Максім Раманавіч і лагодна паглядзеў на светлавалосую, тоненькую, у акуратнай школьнай форме дзяўчынку, што стаяла каля дошкі. Ад слоў настаўніка Аксана трошкі пачырванела і апусціла галаву, нібы прасіла тым самым у настаўніка прабачэння, што не змагла спадабацца яму сваім адказам. — Але заўсёды ты так добра рыхтавалася, — працягваў Максім Раманавіч, — і, мабыць, зробім мы так: нрадыктую табе яшчэ некалькі слоў. Напішаш, не саб’ешся — пастаўлю пяцёрку. Не спяшайся, успамінай правілы. I не хвалюйся. Будзе чацвёрка — дык і чацвёрка добрая адзнака. (фрагмент)