- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе асвятляецца гісторыя раёна ад старажытнасці да нашых дзён. У хроніку ўключаны гістарычныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра цікавыя падзеі і факты, што адбываліся ў жыцці гэтага краю па працягу яго шматвяковаіі гісторыі, пра гістарычных асоб і іншых знакамітых людзей, якія былі звязаны лёсам з Брэстчынай. Выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных і друкаваных крыніц, газетныя публікацыі розных гадоў, успаміны. Асаблівая ўвага нададзена ўвекавечанню памяці загінуўшых у Вялікую Аіічынную ваііну: савецкіх воінаў і пагранічнікаў, што загінулі ў першыя дні вайны на тэрыторыі раёна, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў — ахвяр фашысцкага тэрору, савецкіх воінаў, што загінулі пры вызваленні раёна і пахаваны на яго тэрыторыі, і воінаў-землякоў. Прыводзяцца таксама звесткі пра жыхароў і ўраджэнцаў раёна, што сталі ахвярамі беспадстаўных палітычных рэпрэсій. Асобныя старонкі хронікі прысвечаны захаванню матэрыяльнай і духоўнай спадчыны: даецца апісанне этнаграфічных асаблівасцей раёна і архітэктурных помнікаў, расказваецца пра грамадскія музеі, народныя мастацкія калектывы і інш. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяіі роднага краю.