- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе асвятляецца гісторыя Чачэршчыны ад старажытнасці да нашых дзён. У хроніку уключаны гістарычныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра цікавыя падзеі, што адбываліся ў жыцці раёна, пра знакамітых людзей, якія былі звязаны лёсам з гэтым кутком Палесся. Выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных і друкаваных крыніц, газетныя публікацыі розных гадоў, успаміны непасрэдных удзельнікаў падзей. Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Прыводзяцца спісы партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў, воінаў Чырвонай Арміі, якія аддалі жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ці сталі ахвярамі фашысцкага тэрору, землякоў, якія прайшлі франтавымі дарогамі. Прыводзяцца таксама звесткі пра жыхароў раёна, што сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Асобныя старонкі кнігі прысвечаны чарнобыльскай тэме, апісанню багатай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны, гісторыі населеных пунктаў Чачэршчыны. Хроніка багата ілюстравана. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.