- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфія гарадзенскага даследчыка прадстаўляе даследаванне развіцця польскай нацыянальнай меншасці на вызначаных тэрыторыях. Даследаванне польскага руху на беларускай і літоўскай землях – далёка не першыя крокі дадзенага гісторыка. Некаторыя фрагменты яго працы выклікаюць спрэчкі і дыскусіі. Асабліва тыя, якія тычыцца “краёўцаў”, іх ўдзелу і ўплыву на польскі рух. Нягледзячы на сыпярэчлівасць тэмы і падыходу да яе аўтар давоі падрабязна аналізуе прычыны ўзнікнення польскага руху, а таксама палітыку расейскай імператрыцы Кацярыны ІІ у нацыянальным пытанні. Варта адзначыць, што дадзены перыяд характарызуецца фарміраваннем нацый. Гісторык прапануе аналіз гістарычных умоў, якія паўплывалі на этнагенэз. Паводле прычынна-следчай сувязі можна ахарактарызаваць шматлікія рысы сучаснай нацыі. Немалаважным аспектам працы з'яўляецца даследаванне і параўнаўчая характарызаванне аўтарам беларускага, польскага і літоўскага нацыянальных рухаў, іх узаемападтрымка і ўзаемаўплыў. У сувязі з гэтым прапануецца комплексны разгляд адметнасці польскага руху на літоўскіх і беларускіх землях. (Н.Г.)