- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мова традыцыйна выступае адною з базавых рэальнасцяў, звязаных з паняццямі этнасу, этнічнасці, нацыянальнасці. У розных даследчых традыцыях і падыходах роля і функцыі мовы ў фармаванні або вызначэнні этнічнасці вар'іруюцца ў досыць шырокіх межах: для прыхільнікаў прымардыялізму мова выступае прыроднай асновай этнасу, а значыць «аб'ектыўнай», «натуральнай» характарыстыкай яе носьбітаў; для канструктывістаў – «этнічным маркерам»; для інструменталістаў – адным з асноўных трансляцыйных каналаў этнічнасці і г. д. Аднак незалежна ад падыходу мова прызнаецца найважнейшым этнаўтваральным фактарам, адною з падставаў этнічнай ідэнтычнасці, нагружанай шэрагам функцыяў і аксіялагічных канатацыяў. (Ірына Лашук, Аксана Шэлест, Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў, фрагмент)