- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Я ўсё больш чую заяваў, што эўрапейскія дыпляматы тут чакаюць нейкай амністыі, ізноў пачынаючы гаворку па палітвязьнях і гэтак далей. Я адразу хачу публічна сказаць, што да гэтай тэмы я больш не вяртаюся. Я ўсё сказаў публічна і раней, у Пасланьні беларускаму народу і парлямэнту. Сваю пазыцыю я ня бачу падстаў на дадзены момант мяняць», - цытуе Лукашэнку Інтэрфакс. «Мы чакаем канкрэтных крокаў ад Захаду, Эўрапейскага зьвязу. Мяч на іх баку. Гэта маё цьвёрдае перакананьне. Таму чакаць зноў гэтай «гульні на старых інструмэнтах, па старых нотах», я не зьбіраюся», - заявіў Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных справаў Сяргея Мартынава.