- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Палімпсэст» — першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменніка патрапілі ў «бурштын» творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё. «Пакой нагадваў рэдакцыйны. Мы, чалавек пяць-шэсьць, сядзелі ў крэслах уздоўж сьцяны. Маладзён, рыхтык камсамольскі актывіст 70-х, трымаў у руках газэту і распавядаў нешта пра зьмест нумару. Усю правую паласу газэты займаў каляровы здымак нейкага юнака. Калі “камсамолец” падыходзіў бліжэй, то рабіўся заўважным тэкст, які зь левай паласы пераходзіў на правую і йшоў падкладам па ўсяму здымку.» (фрагмэнт)