be
pdf

Паходня 9 (96) 2009

грамадска-палітычная газета

Будзем выміраць? Як паведаміў раённы аддзел статыстыкі, на пачатак 2009 года ў Бялыніцкім раёне пражывала 19,9 тысячы чалавек, што на 2 % менш, чым на пачатак 2008 года. Жыхароў райцэнтра стала на 1 % менш - тут засталося 9,6 тысячы чалавек, - вяскоўцаў паменела на 2,8 %, зараз ў вёсках нашага раёна жыве 10,3 тысячы чалавек. Такая негатыўная тэндэнцыя назіраецца ўжо амаль пятнадцаць гадоў, увесь тэрмін знаходжання пры ўладзе “усенароднаабранага" кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. 3 кожным годам у раёне становіцца ўсё менш жыхароў, усё больш народу памірае. Застаецца толькі нагадаць,што на пачатку 2007 года ў Бялыніцкім раёне пражывала 21 тысяча чалавек, у 2005 годзе - 23300 (у тым ліку ў г. п. Бялынічы - 10200), сем гадоў таму - 25,1 тысячы чалавек, у 1933 годзе агульная колькасць жыхароў раёна складала 54029 чалавек. Калі будзем паміраць ды з’язжаць з раёна з такой хуткасцю, дык праз два дзесяцігоддзі на бялыніччыне наогул сустрэць жывога чалавека будзе за шчасце. Хто ж тады будзе будаваць “светлую будучыню” і выконваць славутыя “прагнозныя паказчыкі”... Таму і не верыцца мне ў “значнае павышэнне ўзроўня жыцця “, пра якое рэгулярна паведамляюць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Адно я бачу сваімі вачамі: з года ў год насельніцтва Бялыніцкага раёна памяншаецца. I працэс гэты не затухае, а паскараецца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2009-05
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Copyright: © 2009 by Паходня
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org