be
pdf

Паходня 8 (95) 2009

грамадска-палітычная газета

Чарнобыль застаецца з намі. Прайшло ўжо 23 гады з таго сумнага дня 26 красавіка 1986 года, калі адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У выніку аварыі больш чвэрці тэрыторыі Рэспублікі Беларусь падвергнулася радыёактыўнаму забруджванню. Сотні тысяч беларусаў вымушаны былі пакінуць родныя мясціны і перасяліцца ў іншыя месцы. У нашай Магілёўскай вобласці радыёактыўныя выкіды накрылі 489 тысяч гектар зямлі, на 42,9 тысячах га быў цалкам пакінуты сяўбазварот. Радыёактыўнаму забруджванню падвергнулася амаль палова тэрыторыі Бялыніцкага раёна, шэраг населеных пунктаў нашага раёна (40,2 % ад агульнай колькасці іх) апынулася ў зонах радыяцыйнай забруджанасці. У вёсках Лісаўка, Малатоўкі, Курганьне забруджанасць цэзіем - 137 склала больш 5 кюры на кв. км., у 80 населеных пунктах - ад 1 да 5 кюры на км. кв., у 101 населеным пункце - да 1 кюры. Факт катастрофы і яе магчымыя наступствы замоўчваліся. Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра аварыю толькі праз некалькі дзён. Людзі, якія не ведалі пра адбыўшуюся аварыю, працягвалі жыць звычайным жыццём. Я добра памятаю, якое цудоўнае цёплае і сонечнае надвор’е стаяла той парой.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2009-04
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Copyright: © 2009 by Паходня
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org