- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
I зноў пра заробкі. Чытачы “Паходні” у апошні час пастаянна цікавяцца ў мяне, у якую з арганізацый нашага Бялыніцкага раёна лепш за ўсё уладкавацца на працу, дзе ёсць магчымасць зарабіць добрую капейку. Для любога журналіста жаданне чытача - гэта закон, таму пастараюсь крыху распавесці, хто ў Бялыніцкім раёне зарабляе параўнальна добра і ў якіх арганізацыях зарабатнай платы хопіць толькі на хлеб. Адразу хачу папярэдзіць паважаных чытачоў, што не змагу назваць лічбу сярэдняга заробка ў некаторых арганізацыях, праца ў якіх лічыцца ў нашым раёне прэстыжнай. Канешне.пэўныя лічбы па канкрэтных асобах я ведаю, але лічбы сярэдняга заробку ў такіх аўтарытэтных арганізацыях як Бялыніцкі РАУС, аддзел па надзвычайных сітуацыях, райвыканкам ужо некалькі гадоў як перасталі з’яўляцца ў статыстычных справаздачах не толькі ў нашым раёне, а і па краіне ў цэлым. У прыватнасці, заробак працаўнікоў сферы дзяржаўнага кіравання знік са статыстычных сайтаў ужо амаль два гады таму, калі, пры сярэднім паказчыку заробку па краіне каля 600 тысяч рублёў у прадстаўнікоў кіруючай сферы ён перавысіў мільён рублёў.