- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пытанне пра ўвядзенне платы за наведванне паліклінікі ў Беларусі павінна быць прадметам шырокай дыскусіі ў грамадстве, заявіў галоўны тэрапеўт Міністэрствы аховы здароўя Вадзім Сушынскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведамляе інфармагенцтва БЕЛАПАН. Пры гэтым галоўны тэрапеўт адзначыў, што яму не вядома пра падобныя ініцыятывы з боку Міністэрства аховы здароўя. Сушынскі таксама паведаміў, што Міністэрства праводзіць ацэнку, наколькі даступная медыцынская дапамога ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. "Ёсць шмат пытанняў па размеркаванні патокаў пацыентаў. Апе гэта тыя праблемы, якія, як правіла, вырашаюцца на ўзроўні арганізацый аховы здароўя", - сказаў ён.