- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усё “семінарым”... У апошні час у мяне, як і ў шмат каго з маіх землякоў-бялынічан, пачало складвацца ўражанне, што наш Бялыніцкі раён па сваім фінансавым магчымасцям паступова пачаў набліжацца да эмірата Кувейт. Калі вы, паважаныя чытачы, запытаеце, чаму я прыйшоў да такой высновы, я з задавальненнем адкажу - а як інакш растлумачыць тую вялікую колькасць разнастайных семінараў, якія праводзяцца ў нас у раёне ў апошні час? Пры тым усё гэта адбываецца пад час крызісу, які апанаваў увесь свет і калі кіраўніцтва нават самых багатых краін старанна эканоміць літаральна кожны цэнт грошай. Праўда, як кажа наш правадыр, у Беларусі крызісу няма. Іншая справа, што, сапраўды, нашых "любімых” кіраўнікоў, пры іх узроўні даходаў, ніякія крызісы не закрануць, а простыя беларусы ўжо даўно лічаць апошнюю капейчыну, каб неяк выжыць.