- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Я прашу начальніка міліцыі правесці праверку законнасці перадачы зямлі СВК "Лебедзянка" фермерскай гаспадарцы "Паўлінка", - распавядае Валерый Вусік. - У сваёй заяве напісаў пра тое, што, выкарыстоўваючы сваю службовую пасаду, старшыня СВК "Лебедзянка" Бялоў П. М. склаў ілжывае рашэнне агульнага сходу членаў СВК "Лебедзянка" аб перадачы ужо засеянага рапсам кавалка зямлі плошчай 52 га гэтай гаспадарцы. Між тым ніякага агульнага сходу працаўнікоў СВК не было і ніякага агульнага рашэння членаў СВК, як гэта прадугледжана статутам кааператыва, не прымалася гэта я магу сцвярджаць адназначна.