- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Непрыватызаванае жыллё перавядуць у камерцыйнае. Пра гэта 17 траўня паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац у сваім выступе перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Па словах міністра, якія перадае БЕЛТА, ужо практычна распрацаваны, узгоднены і рыхтуецца да перадачы кіраўніку дзяржавы праект указу пра перавод жылых памяшканняў, прадастаўленых па дамове найму, у разрад камерцыйнага жылля. Акрамя таго, прадугледжваецца і перавод службовых жылых памяшканняў у разрад камерцыйнага жылля. У Беларусі непрыватызаваных кватэраў нямала - амаль 400 тысячаў ці 14 % ад агульнай колькасці жылля. Грамадзяне маюць права прыватызаваць гэтае жыллё. Праект указу прадугледжвае, што на прыватызацыю ім будзе дадзены год.