- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаму мясцовыя выбары не цікавяць беларусаў? У беларускіх грамадзянаў адсутнічае ўсялякая цікавасць да выбараў у мясцовыя саветы. Такое меркаванне выказаў старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі на прэзентацыі кампаніі «Праваабаронцы - за свабодныя выбары». Сябры БХК і «Вясны» збіраюцца пракантраляваць, як улады на практыцы рэалізуюць новыя палажэнні выбарчага заканадаўства. На самым старце выбарчай кампаніі назіральнікам даводзіцца канстатаваць - цікавасць да яе ў простых грамадзянаў адсутнічае. «Справа тут не ў тым, што не адбылося дэмакратызацыі камісіяў, ці ў абмежаванні свабоды СМІ, хоць гэта і мае месца. Справа ў той атмасферы, якая пануе вакол гэтых выбараў», - кажа адзін з ініцыятараў кампаніі «За свабодныя выбары» Алесь Бяляцкі.