- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Камітэт дзяржкантролю: Шматлікія дзяржпрадпрыемствы знаходзяцца ў жаласным стане. Старшыня Камітэта дзярж-кантролю Зянон Ломаць на паседжанні Магілёўскага аблвыканкама заявіў, што на шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў стварылася «жаласнае» становішча. Чыноўнік сказаў, што праверкі КДК паказваюць, што ў апошні час шматлікія з іх працуюць стратна. Старшыня Камітэта дзяржкантролю адзначыў неабходнасць больш эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў. Зянон Ломаць заявіў, што ў некаторых раёнах вобласці райвыканкамы не кантралююць выкарыстанне арганізацыямі выдзеленых бюджэтных сродкаў. Так, у Чавускім раёне камерцыйнай арганізацыі было выдзелена 465 млн. рублёў для набыцця новай тэхналагічнай лініі. Аднак гэтыя прадпрымальнікі пераправілі грошы праз падстаўныя асобы ашуканцам, а на прадпрыемства паставілі былое ва ўжыванні абсталяванне невядомага паходжання, паведамляе «Тэлеграф» са спасылкай на БелТА.