- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Астравы Дулебы» праходзіць незаконная высечка лясоў. Гідралагічны заказнік знаходзіцца на тэрыторыі Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Ён быў створаны ў 1998 годзе для захавання ўнікальнага спалучэння флоры і фауны, якая больш нідзе не сустракаецца ў Беларусі і вельмі рэдка сустракаецца ў свеце. На тэрыторыі заказніка катэгарычна забараняецца любая гаспадарчая дзейнасць, у тым ліку - высечка лясоў. Тым не менш, у многіх месцах яе праводзяць. У прыватнасці, чытач сайта паведамляе пра незаконную высечку дрэў у раёне вёскі Усакіна. Ён таксама даслаў фотаздымкі, на якіх відаць, што дрэвы знішчаныя на вялікай плошчы. Гаспадарчую дзейнасць на тэры-торыі заказніка ажыццяўляе Клічаўскі лясгас.