- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Землякі прэзыдэнтаў: пропуск з “гразі ў князі". Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выбралі сабе кіраўніцтва. Старшынём новага парлямэнту стаў колішні старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка. Ён у сваю чаргу прапанаваў сабе ў намесьнікі Валерыя Іванова — ніжэйшага рангам вэртыкальніка, які дасюль кіраваў Шклоўскім райвыканкамам. Такім чынам Іваноў папоўніў магілёўска-шклоўскае зямляцтва, якое асела ў Менску пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Якія дывідэнды дае статус земляка прэзыдэнта? Якія якасьці трэба мець, каб атрымаць штуршок да скачка па кар'ернай лесьвіцы? Пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году пакаваць чамаданы ў сталіцу пачалі землякі-паплечнікі, якія дагэтуль бачылі Менск у найлепшым выпадку ў часе камандзіровак ці шопінгу па Камароўцы. Аднак за некалькі гадоў менавіта яны апанавалі цэнтральны апарат, амаль паўтара дзясятка гадоў робячы надвор'е на палітычным небасхіле Беларусі.