- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У КДБ любяць чытаць “Паходню”. Днямі па журналісцкіх справах быў на пасяджэнні Бялыніцкага раённага суда, чытачам заўсёды цікавая інфармацыя пра парушальнікаў закона і мерах іх пакарання, таму весткі з зала суда – неабходная рэч у працы большасці друкаваных выданняў. Але інфармацыя пра крымінальныя падзеі не з’яўляецца тэмай дадзенага артыкула, маю ўвагу прыцягнуў зусім іншы факт. Пасля заканчэння пасяджэння паважаны старшыня раённага суда Уладзімір Сяргеевіч Гуз запытаўся ў мяне, ці не дзялюся я дабытай пад час журналісцкай дзейнасці інфармацыяй з супрацоўнікамі КДБ. Я адказаў, што даволі даўно меў зносіны з супрацоўнікамі гэтай установы. Дарэчы, апошні раз такая сустрэча мела месца 4 жніўня мінулага года, калі непажадаўшыя прадставіцца афіцэры КДБ разам з супрацоўнікамі Бялыніцкага РАУС шукалі мяне па Бялынічах і Машчаніцы, каб узяць адбіткі пальцаў і пробу сліны. Нагадаю, што тады якраз пачалась кампанія па пошуку “тэрарыстаў”, якія зрабілі выбух на плошчы ў Мінску падчас святкавання Дня вызвалення Беларусі...