- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Пенсійны ўзрост сапраўды трэба павышаць, у Беларусі ён адзін з самых нізкіх у свеце. Праўда, беларусы і жывуць менш за іншых. Але павышаць узрост выхаду на пенсію трэба не з прычыны павышэння якасці жыцця, як заявіў намеснік міністра працы Валерый Кавалькоў, а ў сувязі з тым, што можа наступіць крах пенсійнай сістэмы», - сказаў у інтэрв'ю сайту сІіагІег97.огд вядомы беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў. Па словах эксперта, хутка пенсійных адлічэнняў рабочых не будзе хапаць на выплату пенсій. «У нас адбываецца працэс, калі лік работнікаў зніжаецца, а колькасць пенсіянераў расце. Так будзе працягвацца 20-30 гадоў. I пенсійных адлічэнняў рабочых не будзе хапаць на выплату пенсій».Ёсць тры спосабы не дапусціць краху пенсійнай сістэмы, адзначыў эканаміст. «Нешта трэба рабіць. Павялічваць працаздольны ўзрост. Апьбо зніжаць пенсіі - а яны ў нас і так маленькія. Трэці варыянт - павялічваць адлічэнні ў пенсійны фонд. А гэтага рабіць таксама нельга, у нас адлічэнні ў яго вышэй, чым у Казахстане і Расеі. Гэтыя адлічэнні ўваходзяць у сабекошт прадукцыі. У тым ліку і дзякуючы гэтаму нашы тавары неканкурэнтназдольныя на рынку Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП)»