- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Бялынічах дэлегатамі сталі восем чалавек. Сход па абранню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум у раённым цэнтры сабраў жыхароў гораду і бліжэйшых вёсак. Усяго было шаснаццаць чалавек, сярод якіх былі працаўнікі розных сфераў гаспадаркі, а таксама прадпрымальнікі. У прыватным доме сабраліся пераважна людзі дасведчаныя ў палітычным жыцці краіны. Яны распытвалі сябра Рады Руху «За Свабоду» Аляксея Кавальца пра сённяшні стан беларускай апазіцыі, пра перспектывы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця і ролю ў гэтым працэсе краін Заходняй Еўропы. З невялічкай прамовай таксама выступіў сябра сойму Парты БНФ, кіраўнік мясцовай суполкі Барыс Вырвіч. Ён распавёў пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму.