- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Бялынічах да журналіста прыйшоў участковы. Бялыніцкі райвыканкам вінаваціць выдаўца незалежнай грамадзка-палітычнай газэты "Паходня" Барыса Вырвіча ў распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі пра эканамічную сытуацыю ў раёне. Да журналіста наведаўся ўчастковы інспэктар міліцыі і ўзяў у яго пісьмовае тлумачэньне. "Прыйшоў старэйшы лейтнант Аляксандар Русецкі. Ён паведаміў, што ў раённы аддзел міліцыі прыйшла скарга з райвыканкаму наконт леташняга лістападаўскага артыкулу ў "Паходні" "У раёне праблемы з выплатай заработнай платы".