- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канаплёў: Рогі адрэзалі — а так усё добра У сераду ў перапынку сумеснага паседжаньня дэпутатаў дзьвюх палат нацыянальнага сходу Беларусі ў Авальнай залі ўпершыню пасьля зыходу з пасады кіраўніка палаты прадстаўнікоў зьявіўся Ўладзімер Канаплёў. Зьнешне ён моцна зьмяніўся: схуднеў, коратка пастрыгся, густая барада ператварылася ў маленькую эспаньёлку. Ад гутаркі з журналістамі экс-сьпікер ухіліўся. Адзін з калег Уладзімера Канаплёва па дэпутацкаму корпусу пасьля размовы зь ім расказаў мне наступнае: "Уладзімер Мікалаевіч сказаў, што ён перанёс аж шэсьць апэрацыяў. Цяпер ён адчувае сябе лепш. Канаплёў катэгарычна абвяргае паведамленьні некаторых мэдыяў пра ягоны ўдзел у нейкіх фінансавых махінацыях. Над сваімі будучымі плянамі ён разважае. Але гаворыць, што паранейшаму застаецца шчырым прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі”.