- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як я не стаў тэрарыстам Не толькі я, але і ўсе іншыя прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый даўно заўважылі, што як толькі пачынаецца новая палітычная кампанія па выбарах, усю сваю ўвагу супрацоўнікі нашых доблесных праваахоўных органаў скіроўваюць на дзейнасць актывістаў дэмакратычнага руху і іх сяброў. Чаму так адбываецца і якія адносіны да выбараў, акрамя забеспячэння бяспекі пры іх правядзенні, маюць гэтыя самыя “органы”, з простага люду не ведае ніхто, бо, згодна беларускаму заканадаўству, арганізацыяй выбарчай кампаніі займаюцца выбарчыя камісіі розных узроўняў. Вось і ў гэтым годзе, як толькі пачала набліжацца дата выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў, адразу сяброў партый і арганізацый дэмакратычнага кірунку пачалі “трэсці" супрацоўнікі праваахоўных і кантралюючых уладных структур. Гэты працэс адбываецца па ўсёй краіне, але “свая кашуля бліжэй да цела”, таму буду казаць асабіста пра сябе.