be
pdf

Паходня 12 (99) 2009

грамадска-палітычная газета

Да нас прыедзе Рыгоравіч. Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць Бялыніцкі раён у верасні гэтага года. Як стала вядома рэдакцыі газета “Паходня”, кіраўнік нашай краіны павінен прыехаць у Бялыніцкі раён у верасні гэтага года. Ва ўсялякім выпадку, пра гэта ўжо папярэджаны чыноўнікі Бялыніцкага райвыканкама і кіраўнікі асобных арганізацый. Па словах супрацоўнікаў райвыканкама, якія пажадалі захаваць сваю ананімнасць, чакаецца, што Аляксандр Рыгоравіч наведае шэраг аб'ектаў у ААТ “Новая Друць”. Аляксандру Лукашэнка плануюць паказаць новыя жывёлагадоўчыя комплексы ў аграгарадках Вялікая Машчаніца і Цяхцін, а таксама пабудаваныя за апошні час жылыя дамы і аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Магчыма, што Аляксандр Рыгоравіч прыме асабісты ўдзел ва ўводзе ў эксплуатацыю малочна-таварнага комплекса, які будуецца ва ўрочышчы Ключыкі непадалёк ад Вялікай Машчаніцы будаўнікамі Бялыніцкага ПМК-241. Як кажуць адказныя супрацоўнікі ПМК-241, будаўніцтва аб’екта павінна быць цалкам завершана ў жніўні гэтага года.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2009-06
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Copyright: © 2009 by Паходня
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org