- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Няма куды падзець грошы? У чарговы раз 21 траўня ў Бялыніцкім раёне быў праведзены так званы “адзіны дзень інфармавання", у чарговы раз дзесяткі кіраўнікоў рознага узроўня выехалі “у народ” распавядаць пра нашы дасягненні. Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны гэта мерапрыемства штомесячна праводзіцца па аднолькаваму сцэнарыю, тэмы інфармацыйных матэрыялаў для гутарак таксама аднолькавыя паўсюдна. На гэты раз насельніцтву нашага раёна распавядалі пра такія “актуальныя” праблемы: "Бягучыя задачы і стратэгічныя мэты развіцця беларускага грамадства (Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь)”, “Папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму”, “Захаванне правілаў паводзін на вадзе - неабходная ўмова вашай бяспекі”. Вядома, асноўную ўвагу прапагандысты надавалі першай тэме, старанна даводзячы, як добра мы жывём, і як хутка станем жыць яшчэ лепш.