- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Газеце “Паходня” - 14 гадоў Здаецца, гэта было не так даўно, а ужо мінула 14 гадоў з дня выхада першага нумара газеты дэмакратычных арганізацый Бялыніцкага раёна “Паходня”. 1 верасня 1993 года, калі на Беларусі былі ўсе ўмовы для развіцця свабоднай прэсы, быў зроблены макет пешага нумара газеты, а 8 верасня, у Дзень перамогі ў славутай Аршанскай бітве, газета упершыню дайшла да свайго чытача. Першым рэдактарам і выдаўцом газеты быў выдатны беларускі пісьменнік, наш зямляк - бялынічанін Міхась Карпечанка, які ўклаў шмат сіл і талента ў станаўлене газеты. Першыя гады газета выхадзіла рэгулярна два разы на месяц, але затым для ўсёй незалежнай прэсы насталі цяжкія часы і газеце “Паходня”давялося прыпыніць выхад. Аднаўляецца выданне газеты 15 лютага 2000года, калі ў раёне пачынаецца працэс кансалідацыі грамадскіх арганізацый дэмакратычнай скіраванасці і пачынае сваю працу Бялыніцкі раённы інфармацыйны цэнтр грамадскіх арганізацый. I зноў напачатку рэдактарам “Паходні” працуе Міхась Карпечанка, а затым яго на гэтай даволі “праблемнай” пасадзе змяняе Генадзь Лапо. Газету ўдаецца некаторы час выдаваць больш-менш рэгулярна, аднак праз некаторы час пасля прэзідэнцкіх выбараў2001 года нумары сталі выходзіць ўсё радзей і радзей, пакуль з-за недахопу фінансавых сродкаў выдынне газеты зусім не спынілася. Міхась Карпечанка засцярожваеца на працы “Бялыніцкага краязнаўчага таварыства" і выданні газеты мясцовых краязнаўцаў “Бялыніцкая даўніна”, Генадзь Лапо прысвячае сябе мастацкай творчасці.