- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чаканьні Рыгоравіча. Бліжэйшым часам Бялыніцкі раён павінен наведаць кіраўнік нашай краіны Аляксандр Лукашэнка. Па словах супрацоўнікаў Бялыніцкага райвыканкама, Аляксандр Рыгоравіч прыедзе ў Бялынічы 6 лістапада 2010 года. Супрацоўнікі ж прадпрыемстваў, якія рыхтуюць для таго, каб паказаць Рыгоравічу, кажуць, што іх папярэдзілі пра тое, што візіт кіраўніка краіны адбідзецца ў пэрыяд з 6 па 10 лістапада. Спачатку планавалася, што ў Бялынічах Аляксандр Лукашэнка наведае толькі ААТ "Бялыніцкі пратэінавы завод". Крыху раней гэта прадпрыемства называлася называлася ЎКПП "Бялыніцкі ветсаўнілььзавод", але мясцовыя жыхары больш прызвычаіліся да назвы "мяса-костны завод", і так яго і называюць да гэтай пары.