- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У ноч пасля завяршэння асноўнага дня галасавання з 19 на 20 снежня ў выніку акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкі х выбараў, якая прайшла ў цэнтры сталі цы і была жорстка разагнаная спецназам, было затрымана больш за 700 чалавек. Сярод іх – кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі, іх давераныя асобы і кіраўнікі штабоў, у дачыненні да якіх адразу была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 293 КК РБ “Масавыя беспарадкі”. Яе максімальная санкцыя — 15 гадоў пазбаўлення волі. Паводле афіцыйнай інфармацыі лічба затрыманых па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - 639 удзельнікаў, сярод іх былі нават журналісты, якія выконвалі на Плошчы свае прафесійныя абавязкі. ПЦ “Вясна” ажыццяўляе пастаянны маніторынг крымінальных справаў, узбуджаных перад і пасля правядзення акцыі пратэста па выніках прэзідэнцкіх выбараў. На канец студзеня вядомы прозвішчы 33 абвінавачаных па справе аб масавых беспарадках, сярод якіх 5 былых кандыдатаў у прэзідэнты.