be
pdf

Паходня 03/2008

грамадска-палітычная газета

Лідары дэмакратычных сіл Магілёўшчыны наведалі Бялынічы Напрыканцы мінулага месяца Бялынічы наведалі лідары рэгіанальнай кааліцыі дэмакратычных сіл Магілёўскай вобласці Пётр Мігурскі, Рыгор Кастусёў і Аляксандр Сілкоў. У Бялынічах яны сустрэліся з актывістамі дэмакратычных арганізацый нашага раёна. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні тактыкі дзеянняў дэмакратычных сіл у перыяд правядзення перадвыбарчай кампаніі па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Былі вызначаны верагадныя кандыдаты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл па нашай выбарчай акрузе. Усе прысутныя пагадзіліся, што ў якасці кандыдатаў павінны вылучацца сапраўды прадстаўнікі простага народу, якія будуць адстойваць яго інтарэсы, а не чыноўнікі розных узроўняў, асноўная задача якіх, па словах Аляксандра Лукашэнкі, як мага далей "хрюкать возле кормушки”. Усе прысутныя засталіся задаволенымі вынікамі адбыўшайся сустрэчы і пагадзіліся з прапановай Рыгора Кастусёва, што такія абмеркаванні ў далейшым павінны адбывацца рэгулярна.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2008-02
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org