be
pdf

Паходня 01/2008

грамадска-палітычная газета

Льготы, якія ў нас забралі... За апошнія дні да нас у рэдакцыю “Паходні" звярнулася шмат людзей з просьбай падрабязней распавесці пра льготы, якія нашы “народныя” абраннікі забралі ў гэтага самага народа. На жаль, людзі кажуць, што ў вельмі паважанай мной раённай газеце “Зара над Друццю” больш пішуць, што як добра і як людзі рады, што ў іх забралі непатрэбныя нікому льготы. Мне асабіста здаецца, што адмена льгот выклікае ў людзей зусім іншыя пачуцці... Нагадаем, хто пазбаўляецца льготаў згодна з законам, уступіўшым у дзеянне напрыканцы мінулага года. Дзеці. Скасавана льгота ў выглядзе бясплатных лекаў для дзяцей да 3-х гадоў; Не будуць атрымліваць бясплатныя лекі дзеці загінуўшых ці памёршых, калі яны атрымліваюць пенсію з выпадку страты кармільца; Дзеці школьнага ўзросту пазбаўляюцца льготы на праезд у грамадскім транспарце. Захоўваецца бясплатны праезд толькі для дзяцей - інвалідаў, дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў і сіротаў, у якіх няма апекуноў. Бясплатна могуць ездзіць у транспарце тыя, хто суправаджае інваліда 1-й групы альбо Дзіцёнка - інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2008-01
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org