- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рыгор Кастусёў - новы старшыня Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл вобласці. У першай палове снежня ў Магілёве адбылося паседжанне Каардынацыйнай Рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл. Нагадаю, што новы склад Рады агульнай колькасцю чатырнаццаць чалавек быў абраны патаемным галасаваннем на прайшоўшай 16 лістапада канферэнцыі дэмакратычных сіл нашай вобласці. На паседжанні быў абраны выканкам Рады у складзе пяці чалавек. Старшынёй Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл вобласці шляхам патаемнага галасавання выбраны Рыгор Кастусёў, яго намеснікам - Юрый Новікаў. З улікам асабістых пажаданняў былі размеркаваны накірункі дзейнасці паміж сябрамі Каардынацыйнай Рады.