- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бацькі прэзыдэнтаў: як выхаваць лідэра нацыі? Аляксандар Лукашэнка не перастае зьдзіўляць грамадзкасьць, усё часьцей зьяўляючыся на публіцы са сваім 5-гадовым пазашлюбным сынам Мікалаем. У кастрычніку Лукашэнкі назіралі за вайсковымі вучэньнямі “Восень-2008”, прычым малодшы знаходзіўся пры Галоўнакамандуючым на ўсіх фазах вялікіх манэўраў. Псыхолягі мяркуюць, што такім чынам Аляксандар Лукашэнка кампэнсуе свайму меркаванаму спадкаемцу недахоп бацькоўскай увагі, які зазнаў сам — будучы прэзыдэнт вырас бяз бацькі, жыў у нястачы і ня мог дазволіць сабе нават таго элемэнтарнага, што мелі вясковыя аднагодкі. Наколькі адчувальны бацькоўскі код, закладзены ў першых асобаў розных дзяржаваў? Ці залежаць цяперашнія паводзіны сусьветных лідэраў ад багажу, набытага ў сям’і?