be

Пакаянны Вялікі Канон сьв. Андрэя Крыцкага

і Канон пра Укрыжаваньне і плач Прасьвятое Багародзіцы Сымона Лагафэта

"Вялікі Канон" Сьвятога Андрэя Крыцкага належыць да рэлігійнае творчасьці сёмага і восьмага стагодзьдзяў. Напісаны канон выдатным рэлігійным пісьменьнікам, сьв. Андрэям, Архіяпіскапам Крыцкім. Канон называецца Вялікім таму, што зьмяшчае ў сабе аж 250 трапароў, чаго няма ў іншых канонах. Першы раз сьв. Андрэй чытаў яго на б-тым Усяленскім Саборы, дзе і быў Саборам апрабаваны. Пазьней яшчэ да канону былі дапісаны трапары да Прападобнай Маці Марыі і да Прападобнага сьв. айца Андрэя. Зьмест канону падзелены на 4-ры часткі. Першая частка чытаецца на Вялікім Павячэр'і ў панядзелак першага тыдня Вялікага Посту, другая — у аўторак, трэцяя — у сераду, чацьвертая —. у чацьвер. Поўны-ж зьмест канону чытаецца на Ютрані ў сераду вечарам на пятым тыдні Вялікага Посту. Чытаецца канон выразна і расчуленым голасам пасярэдзіне Царквы. Райскія Дзьверы павінны быць адчыненыя. Вернікі трымаюць у руках запаленыя сьвечкі. У тэксьце канону адзначана, што належыць чытаць у панядзелак, аўторак, сераду і чацьвер на Вялікім Павячэр'і.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
  • Месца выхаду: Клыўлэнд
  • Дата выхаду: 1978
  • Перакладчык: Мітрапаліт Андрэй
  • Выдавец: Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
  • Выдавецтва/ друкарня: Выданьне Кансысторыі Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чужыне
  • Памеры: 42с., іл., 23см
  • Катэгорыя: Культура, Рэлігія
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 904
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org