be
pdf

Пакаянне. Злачынствы камуністычнага рэжыму і антытаталітарны супраціў.

Даследаванні, дакументы, сведчанні.

Зборнік дасьледваньняў дакумэнтаў і сьведчаньняў прысьвечаны савецкім рэпрэсіям. Кніга паўстала ў трагічную гадавіну для беларусаў, ды ня толькі іх, бо для кожнага народа былой Савецкай імпэрыі 1937 год – гэта год трагічны і сымбалічны. Але ня толькі сталінскім рэпрэсіям прысвечаныя матэрыялы зьмешчаныя ў гэтым выданьні. Супраціў беларусаў ды іншых народаў «чырвонай чуме», якая не дае спакою і ў 21 стагодзьдзі паспрабавалі паказаць укладальнікі выданьня «Пакаянне. Злачынствы камуністычнага рэжыму і антытаталітарны супраціў». Дакумэнтальныя дадзеныя прысьвечаныя рэпрэсіям супраць беларусаў, дасьледваньне антысавецкага падпольля, адлюстраваньне сапраўднай гісторыі партызаншчыны ў Беларусі, страшныя аспэкты Галадамору ва Ўкраіне, вугорскае антысавецкае паўстаньне – гэта толькі невялікая частка таго што аўтары зьмясьцілі ў выданьні да 70 гадовага юбілею пачатку «Вялікай чысткі». Ня ўсё яшчэ раскрыта, ня ўсё яшчэ вядома, але бяз праўды цяжка знайсьці прымірэньне і пакаяньне з мінулым. Першы крок робць гэтае выданьне, але галоўнае каб гэты крок не быў адзіным. (З.К.)

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Праект "Пакаянне"
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007
  • Рэдактар: Загорскі Алесь
  • Выдавец: Праект "Пакаянне"
  • Памеры: 108 с., іл., 21 см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва, Біяграфіі, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org