- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэнтрабежная сіла пачала адсоўваць яго ўбок — цягнік стаў закладваць дугу. Лёнік прыціснуў скронь да закуранай паравозным дымам шыбы і ўбачыў той самы паравоз. Ільсняна-чорны, падобны на жука-гнаевіка, ён мерна выпускаў пару з-пад колаў і засціў навакольныя кусты грывастым дымам. Цётка ў форменным шынялі стаяла наўзбоч каляіны, трымаючы ў руках разгорнуты сцяжок. Сцяжок калыхаўся на ветры, загадваючы машыністу скінуць і без таго павольную хуткасць. (фрагмент)