- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Літаратура Заходняй Беларусі, постаць Максіма Танка, як прадстаўніка гэтай літаратуры – галоўны стрыжань кнігі “Паэзія змагання”. Аўтар вельмі грунтоўна разглядае творчасць маладых паэтаў, якія праз свае вершы намагаюцца падняць народ на барацьбу за незалежнасць. Паэзія перадваенных гадоў Заходняй Беларусі перапоўнена заклікамі да барацьбы, адзін з вядучых галасоў належыць Максіму Танку. У кнізе зроблены храналагічны агляд яго жыцця і творчасці. Уплыў абставінаў на паэзію у розныя гістарчыныя перыяды Заходняй Беларусі. Асобна разглядаецца ранні перыяд творчасці паэта, асобна – перыяд сталення, які прыпаў на ўздыь і спад Народнага фронта. Аналіз творчасці завяршаецца 1939 годам. Далейшы перыяд аўтар пакідае да пазнейшых даследаванняў. (Н.Г.)