- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Развіццё турызму ў Беларусі, папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных каштоў-насцей, патрыятычнае выхаванне моладзі — надзённыя задачы, якім надаецца вялікая ўвага на дзяржаўным узроўні. Таму кніга “Па гістарычных мясцінах Полацкай зямлі” мае шанцы быць актуальнай і запатрабаванай. Яе аўтар Віктар Карасёў — краязнавец-энтузіяст, улюбёны ў Полаччыну. Распрацаваныя ім экскурсійныя маршруты знаёмяць са знакамітымі ўраджэнцамі гэтага краю, вядуць у маляўнічыя куткі, дзе захаваліся рэшткі шляхецкіх сядзіб, і да помнікаў воінам-героям. Гэтае ілюстраванае выданне — карысны дапаможнік для супрацоўнікаў турыстычных фірм, работнікаў культуры, кіраўнікоў краязнаўчых гурткоў, настаўнікаў і вучняў ды для ўсіх аматараў падарожнічаць па роднай краіне.