- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У свае 92 гады ўраджэнка Слоніма Люба Абрамовіч без цяжкасцей карыстаецца скайпам і зусім не шкадуе, што эмігравала ў ЗША. Люба Ізраілеўна Абрамовіч — яўрэйка, у гады вайны была падпольшчыцай у Слонімскім гета, партызанкай у Жалудокскай пушчы… Пасля вызвалення скончыла Інстытут замежных моваў у Мінску і засталася працаваць на заводзе «Інтэграл». Пра свой жыццёвы шлях сланімчанка расказала падчас тэлемоста “Мінск — Нью-Ёрк”, арганізаванага Гістарычнай майстэрняй пры падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Раў.