be
pdf

Отдушина 22 (403) 2012

Массово-политическая газета

У Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася вечарына, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння слонімскага паэта Анатоля Іверса, які святкуецца 15 траўня. На свята сабралася шмат людзей. Сярод іх былі члены літаратурнага аб’яднання , якое носіць імя Анатоля Іверса. Кіраўнік літаб’яднання Ірына Войтка распавяла пра гісторыю свайго знаёмства з паэтам і стасункі з ім. Мясцовы самадзейны спявак і кампазітар Мар’ян Медушэўскі выконваў свае песні на словы Анатоля Іверса. У зале, дзе праходзіла сустрэча, бібліятэкары арганізавалі выставу кніг Анатоля Іверса. За сваё жыццё ён выдаў шэсць паэтычных зборнікаў. На вечары стала вядома, што плануецца гарадской бібліятэцы №2 надаць імя Анатоля Іверса. Гэта будзе першая ўстанова культуры ў Беларусі, якая будзе насіць імя слонімскага паэта. Нагадаем таксама, што да 100-годдзя паэта слонімскі пісьменнік, краязнаўца і журналіст Сяргей Чыгрын уклаў і выдаў зборнік выбраных твораў і ўспамінаў Анатоля Іверса “Аўсяныя росы” і кнігу пра самога паэта “Жыццё і творчасць Анатоля Іверса”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Отдушина
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2012-05-23
  • Рэдактар: Валадашчук Віктар
  • Copyright: © 2012 by Отдушина
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org