- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слонімец Аляксандр Пасько плануе прайсці па вадзе ад Мінска да Кіева. —Я буду плысці на акадэмічнай адзіночцы па рацэ Свіслачы, потым — па Беразіне і Дняпры, — распавёў карэспандэнту “Аддушыны” Аляксандр Пасько. Слонімскаму спартсмену праз два месяцы споўніцца 80 гадоў, і свой юбілей ён плануе адзначыць менавіта такім чынам. На працягу ўсяго жыцця Аляксандр Іванавіч займаецца спортам. —Я вандрую ўсё сваё жыццё, і ў мяне ёсць шмат маршрутаў, па якіх я хаджу, — адзначыў спартсмен.