- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) абрала птушкай 2012 года ў Беларусі чорнага стрыжа. Гэта птушка цёмна-бурага колеру са светлым горлачкам памерам крыху большая за ластаўку, якая жыве ў гарадах. З-за вельмі доўгіх серпападобных крылаў і кароткіх лапак стрыж не можа ха-дзіць па роўнай паверхні і большую частку свайго жыцця праводзіць у паветры, нават здольны спаць у палёце. Чорны стрыж — адна з самых хуткіх птушак у свеце, якая можа развіваць хуткасць больш за 100 кіламетраў за гадзіну. У Беларусі налічваецца 140-160 тысяч пар чорных стрыжоў. Чорнага стрыжа вырашана абвясціць птушкай года ў сувязі з тым, што ён «упэўнена займае сваю экалагічную нішу» — гэта практычна адзіны гарадскі від, які сілкуецца лятучымі насякомымі. Акрамя таго, сёння для птушкі ёсць праблема ў суіснаванні з людзьмі. Стрыж селіцца ў шчылінах у вышынных дамах, і нярэдкія выпадкі, калі падчас рамонту і рэканструкцыі будынкаў яго гнёзды заканапачваюць ці замуроўваюць.