- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Так крыўдна і балюча Кацярыне Зубовіч яшчэ не было ніколі. Ні ў дзяцінстве, калі ў незлічоны раз ёй аперыравалі пакалечаную нагу, бо трапіла пад машыну і паламала ў трох месцах, ні потым, калі, ужо стаўшы дарослай, у адзін год пахавала бацькоў і кульгавай калекай засталася сама са сваёй бядой. Нечакана прыехаў з Віцебска старэйшы брат Антон, які ўжо даўно жыў там з сям`ёй, і сказаў, што будзе прадаваць бацькоўскую хату, бо яму патрэбны грошы.