- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэсаветызацыя – актыўны ідэялягічны лёзунг часоў перабудовы і першых гадоў незалежнасьці Беларусі, нажаль не страціў сваёй актуальнасьці і ў 21 стагодзьдзі. Пры выражэньні важных праблемаў пабудовы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, выявілася, што нягледзячы на адсутнасьць ідэялягічнага і натуральнага вяртаньня ў савецкае мінулае, савецкае думаньне і сьветаўспрыманьне ў беларускім грамадзтве па-ранейшаму пераважае. Менавіта таму ў літоўскай Шылуце была праведзеная міжнародная канфэрэнцыя прысьвечаная дэсаветызацыі масавай грамадзкай сьвядомасьці ў Беларусі. Гэтае выданьне зьяўляецца публікацыяй дакладаў зробленых у часе гэтай канфэрэнцыі. Розныя мовы, розныя меркаваньні, дыскусіі на тэму дэсаветызацыі беларускай масавай сьвядомасьці знаходзяцца на старонках гэтага выданьня. Прайшоўшая канфэрэнцыя абазначыла тэарэтычныя кірункі дзейнасьці па дэсаветызацыі беларускага грамадзтва, а публікацыя тэарэтычных пастулятаў паводле задумы ўкладальнікаў павінна перакласьціся на практычнае вырашэньне дэсаветызацыі ў Беларусі. (З.К.)