- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга паэтычнае спадчыны Алеся Салаўя выходзіць з друку дзякуючы маральнаму й матар'яльнаму падтрыманьню раськіданых па краёх трох кантынэнтаў сьвету суродзічаў паэты ды карпатлівай рэдакцыйнай і выдавецкай працы. Новую кнігу свае паэзіі рыхтаваў да публікацыі ўжо сам паэта. Пасьля ягонае неспадзяванае сьмерці 22 студзеня 1978 году сталася ясным, што абавязак жывых выдаць ня толькі тое, што было дарыхтавана да друку, але пазьбіраць ды выдаць усю — друкаваную й недрукаваную — паэтычную спадчыну Алеся Салаўя. Думку гэтую горача падтрымала паэтава ўдава, спня Зінаіда Кадняк, ды аўстралійскія прыяцелі паэты. Бяручыся за выданьне кнігі, выдавецтва было сьведамае таго, што пазнаходзіць ды сабраць раськіданыя на працягу сараку гадоў часу па беларускіх выданьнях розных краёў сьвету паэтавыя творы й біяграфічныя ды бібліяграфічныя матар'ялы будзе ані проста, ані лёгка. А як выявілася, была гэта справа й шмат цяжэйшая ды маруднейшая, як спачатна меркавалася. Але вынікі ўкладзенае карпатлівае працы выпраўдалі ўее захады, клопаты й аддадзены на гэта час, і кніга выходзіць з друку. (Ад выдавецтва, фрагмент)