- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
1 траўня 2000 году двое мужчынаў сярэдняй зьнешнасьці, адзін высокі і хударлявы ў шэрым плашчы, другі ніжэйшы і паўнейшы ў бел-чырвона-белай куртцы, абодва з сумкамі цераз плячо, крочылі апоўдні па вуліцах рэдка калі сонечнага, затое заўсёды прахалоднага гораду Хельсінкі, ня ведаючы куды. У той дзень сонца і прахалода ў Хельсінкі супалі, і гэта павінна было б радаваць нашых падарожнікаў, але, паколькі не былі яны жыхарамі фінскай сталіцы і ня ведалі, што супадзеньню такому трэба радавацца, дык яны зусім нават і ня радаваліся. Меліся таксама іншыя абставіны, якія заміналі ім адчуваць шчасьце жыцьця. Невядомы шлях – гэта пры любых іншых абставінах дастаткова непрыемнае і ў грамадскім, і ў асабістым сэнсе адчуваньне, а калі яшчэ валачэшся ты няведамай дарогаю не па роднай краіне і не пры фінансах, дык пачуцьцё гэтае проста мярзотнае. (фрагмент)