- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Улетку 1930 г. селянін выараў гліняны гаршчочак, у якім было 200 сярэбраных арабскіх дырхемаў. Прыблізна палова манетаў разышлася па людзях, а другую палову манетаў купіў захавальнік Львоўскага музэю спадар Чалоўскі. Ад Чалоўскага 42 дырхемы купіў нумізмат Ф. Сьцібайла, але падчас вайны згубіў большасьць манет. Зьбераглося 4 дырхемы, якія апісаў Анатоль Гупенец. Нумізмат В. Кубяк прыпушчае, што скарб быў купецкім і захаваны ў палове X ст.