Новыя ўласнікі акумулятарнага завода прапануюць правесці грамадскае абмеркаванне
2020-05-28 12:20
Чарговае грамадскае абмеркаванне па акумулятарным заводзе прапануюць правесці ў Берасці. Ініцыятыву дыялогу праяўляе новы ўласнік – „Акумулятарны альянс”.
Яны плануюць сустрэцца з жыхарамі бліжэйшых населеных пунктаў, – распавёў адзін з лідараў пратэстаў Уладзімір Мароз:
– Я быў на гэтых зборах. Правядзенне вось гэтых круглых сталоў, смешных сталоў для мяне, яны ні да чаго не прывялі. Гэтыя сходы, папяровыя, скажам так, толькі для справаздачы нейкім арганізацыям Еўразвязу. Паставіць крыжык, што наша дзяржава нібыта правяла круглы стол, і яны там пра нешта дамовіліся.
Як адзначыў Уладзімір Мароз, чыноўнікі як не прыслухоўваліся да ўдзельнікаў пратэстаў, так і не прыслухоўваюцца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце