Новыя кнігі ад новай выдавецкай ініцыятывы “Пфляўмбаўм”
2021-02-27 17:15
2019, 2020, 2021... Як быццам мы ішлі праз снежны буран. І ўсё яшчэ ідзем. Але вось, мы прынеслі вам кнігі пісьменніц...
Проза, якая кшталтавалася і гартавалася, каб звінець, як лязо. Кніга, якую тыя, хто ведае, чакалі трынаццаць гадоў: Ева Вежнавец, "Па што ідзеш, воўча?"
Нам падабаецца заглядаць у люстраныя літары на вокладцы кнігі "Райцэнтр" — што там адбіваецца? Эсэ Тані Скарынкінай самі, як люстэрка насупраць люстэрка. Зацягваюць і заварожваюць.
“Райцэнтр” пакуль дасяжны ў абмежаванай колькасці, у рэалізацыі толькі 20 асобнікаў. Калі паступіць асноўная частка наклада, паведамім!
І не, рэгістрацыю выдаўца нам дагэтуль не далі. Давялося рабіць камерцыйны заказ.
Выдавецкія паслугі нам аказаў выдавец Раман Цымбераў, рэдактарка кніг: Алена Карп, дызайн вокладак: Ала Пігальская, фота на вокладцы і ў калажах Алены Казловай і Alexandra Fevra. Падпісалі ў друк у 2020, у продаж здаем вось толькі цяпер.
Кнігі выдавецкай ініцыятывы “Пфляўмбаўм” можна купіць:
Кнігарня "Акадэмкніга", пр-т Незалежнасці, 72, Мінск
Раман Цымбераў, гандлёвы цэнтр "Купалаўскі”, крама 41-42, ст.м. Кастрычніцкая, Мінск
Пра абнаўленні будзем паведамляць.
Па пытаннях прыёму на распаўсюд нашых кніг пішыце нам на
info.pflaumbaum@gmail.com.Жаночая выдавецкая ініцыятыва
"Пфляўмбаўм".