Новы ўласнік акумулятарнага завода сустрэўся з пратэстоўцамі
2020-06-08 18:33
З новым уласнікам акумулятарнага завода сустрэліся дзве сотні берасцейцаў, што наведваюць кожную нядзелю традыцыйную акцыю па кармленні галубоў.
Прадстаўнікі шкоднай вытворчасці запрасілі ўдзельнікаў пратэстаў на экскурсію і прапанавалі правесці яшчэ адно грамадскае абмеркаванне, — распавёў праваабаронца Раман Кісляк:
– На плошчу да людзей выйшлі новыя ўласнікі акумулятарнага завода пад Берасцем. Прыйшлі і сказалі, што хочуць пагаварыць. Людзі агрэсіўна іх сустрэлі. Людзі выказвалі непрыязнасць з–за таго, што новыя ўласнікі пачалі сваю дзейнасць з вывазу ўжо гатовых акумулятараў, тры футы было вывезена. Уласнікі заявілі пра тое, што яны гатовы пусціць людзей на тэрыторыю завода. Людзі абураліся, што на заводзе шмат парушэнняў. Эмацыйна людзі з імі размаўлялі.
Адразу пасля сходу на плошчы Леніна ўдзельнікі прайшліся да кінатэатра “Беларусь”. Але не далучаліся масава, як мінулы раз, да пікетаў па зборы подпісаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце